23 кастрычніка ў нашай установе адбылася сустрэча супрацоўнікаў з начальнікам аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі (АБЭЗ) Кастрычніцкага раёна г.Мінска Яўгенам Валер'евічам Мацкевічам.

У ходзе гутаркі былі разгледжаны актуальныя пытанні процідзеяння карупцыі і кіберзлачыннасці. Яўген Валер'евіч падрабязна распавёў аб мерах прафілактыкі падобных правапарушэнняў і падкрэсліў важнасць павышэння лічбавай пісьменнасці для іх папярэджання.

Сустрэча прайшла ў канструктыўным ключы і паслужыла важным напамінам аб неабходнасці строгага захавання законнасці і прававых нормаў у прафесійнай дзейнасці.