Сёння ўся наша краіна аб'ядноўваецца ў адным вялікім і светлым свяце! Дзень народнага адзінства - гэта не проста дата ў календары. Гэта глыбокі сімвал нашай агульнай гісторыі, сілы і непарыўнай сувязі пакаленняў.
Мы памятаем сваю гісторыю і разам будуем будучыню.
Мы, беларусы, - адзін народ з найбагацейшай культурнай спадчынай.
Наша сіла - у згуртаванасці, павазе і ўзаемаразуменні.
Гэты дзень нагадвае нам, што толькі будучы адзінымі, мы можам быць па-сапраўднаму моцнымі і свабоднымі. Віншуем усіх з гэтым важным дзяржаўным святам! Хай у кожным доме пануюць мір, дабро і згода!