20 сакавіка 2026 года з 09:30 да 12:30 па адрасе Варанянскага, 50/2 у кабінеце №3 нашай паліклінікі адбудзецца акцыя прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя паражніны рота. Усе наведвальнікі змогуць прайсці экспрэс-агляд паражніны рота без папярэдняга запісу. Лекары-стаматолагі правядуць візуальную дыягностыку, ацэняць стан зубоў і дзёсен, а таксама дадуць індывідуальныя рэкамендацыі па гігіене. Акрамя таго, у рамках акцыі будзе арганізавана раздача інфармацыйных матэрыялаў (памятак і буклетаў), прысвечаных сучасным метадам догляду за паражніной рота, прафілактыцы карыесу і захворванняў дзёсен.
Запрашаем усіх, хто клапоціцца пра сваё здароўе, надаць 10 хвілін свайго часу, каб пераканацца, што з вашай усмешкай усё ў парадку ў гэты важны дзень!
Чакаем вас 20 сакавіка ў кабінеце №3 па адрасе Варанянскага, 50/2 з 9:30 да 12:30!