Глыбокая рана, якая не зажыве ніколі, і боль ад яе не аціхне. 40 гадоў таму 26 красавіка адбылася самая буйная тэхнагенная катастрофа ў гісторыі чалавецтва. Выбух на Чарнобыльскай АЭС назаўжды пакінуў след на нашай зямлі і ў лёсах людзей. Ад радыяцыі пацярпелі больш за 20 краін. Але галоўны ўдар прыйшоўся менавіта на Беларусь-амаль чвэрць усёй тэрыторыі. Ад станцыі да нашай мяжы – усяго 16 кіламетраў.
Каласальная трагедыя, якая падзяліла жыцці мільёнаў людзей на Да і пасля. 40 гадоў таму ў гэта цяжка было паверыць. Выбух стаў нацыянальным бедствам. Амаль чатыры тысячы населеных пунктаў апынуліся непрыдатныя для жыцця, сотні тысяч людзей назаўжды пакінулі дамы. У атмасферу быў выкінуты найшырэйшы спектр радыенуклідаў. Агульная шкода ад аварыі ацэньваецца ў 235 мільярдаў долараў. Нягледзячы на высокі рызыка апраменьвання, тысячы ліквідатараў працягвалі выконваць свой абавязак перад Айчынай.
З моманту Чарнобыльскай трагедыі Беларусь выдаткавала каласальныя сродкі на пераадоленне наступстваў-больш за 20 мільярдаў долараў. І немалыя намаганні на тое, каб дапамагчы ўсім, хто пацярпеў ад аварыі.
"Праблемныя зоны", рэалізацыя дзяржпраграм па пераадоленні наступстваў аварыі – на асабістым кантролі Прэзідэнта. Асаблівая ўвага-адраджэнню зямель. Чарнобыльская рана-безумоўная перасцярога будучым пакаленням. Гэта адначасова і памяць, і ўрок для ўсяго чалавецтва. Вялікі шлях ад трагедыі да подзвігу, калі не толькі ўспамінаюць мінулае, але і будуюць планы на будучыню.